Ідэя праекта, які стартаваў 6 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, заключаецца ва ўключэнні моладзі ў добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на сваёй малой радзіме.
У гэты дзень студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы дапамагалі добраўпарадкоўваць дзіцячую пляцоўку ў двары дамоў па вуліцы Горкага.
Сімвалічна, што пачатак рэалізацыі праекта адбыўся ў Дзень нараджэння ПА ГА «БРСМ». У сувязі з гэтым Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх, у каго ёсць білет БРСМ або новы моладзевы білет, далучыцца да святкавання шаснаццатага Дня нараджэння на вечары караоке ў клубе "Галактыка" шостага верасня. Пачатак мерапрыемства ў 19.00.