Купалаўскі ўніверсітэт стаў першым сярод устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Магчымасць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы атрымаў пасля перамогі ў раённым этапе. Конкурсная камісія ацэньвала такія крытэрыі, як выкананне прагнозных эканамічных паказчыкаў развіцця арганізацыі, ідэалагічнае забеспячэнне правядзення сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных, культурных і спартыўных мерапрыемстваў, працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, арганізацыю спаборніцтва за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, ідэалагічнае забеспячэнне умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны. Таксама сярод паказчыкаў - эфектыўнасць выканання планаў па ідэалагічнай працы, арганізацыя працы з ідэалагічным актывам, вучобы і павышэння кваліфікацыі, разнастайнасць метадаў і формаў ідэалагічнай працы.
Другое месца ў катэгорыі «Установы адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі» заняў Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1, на трэцім - Лідскі дзяржаўны музычны каледж. Фіналісты ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і дыпломамі.
Абласны этап конкурсу праводзіўся ў чатырох групах. Першае месца сярод прамысловых і будаўнічых арганізацый, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, сувязі, банкаўскай сферы, гандлю і бытавых паслуг заняло адкрытае акцыянернае таварыства "Краснасельскбудматэрыялы". Сярод сельскагаспадарчых, лесагаспадарчых арганізацый і арганізацый перапрацоўчай прамысловасці пераможцам стаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Прагрэс-Верцялішкі». Першынство сярод арганізацый сацыяльнай сферы ў дзяржаўнай установы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца».