У конкурсе, які існуе ўжо больш за 18 гадоў і на сённяшні дзень аб'ядноўвае тысячы студэнтаў і выпускнікоў ВНУ з 37 расійскіх гарадоў, студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму купалаўскага ўніверсітэта заваявалі першае і трэцяе месцы.
Так, пераможцам у намінацыі «Сувязі з грамадскасцю, рэклама і медыйныя тэхналогіі ў міжнароднай сферы» стаў праект «Музыка стагоддзяў», аўтарамі якога з'яўляюцца выпускнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Гаўрыльчук, Дзмітрый Станкевіч, Мікіта Каранкевіч і студэнт 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Уладзімір Гангала. Праект выкананы пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры журналістыкі Ірыны Герасімчык.
У намінацыі «Сувязі з грамадскасцю, рэклама і медыйныя тэхналогіі ў спорце» дыпломам III ступені ўзнагароджаны праект «Хата для фаната», аўтарамі якога з'яўляюцца студэнты 4 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" Жанна Дзянішчык і Юлія Мамайка. Праект выкананы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры журналістыкі Сяргея Ляшука.
Адзначым, што ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 23 кастрычніка ў Маскве ў Вялікай зале Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ў рамках 10-га Штогадовага студэнцкага форуму «Мы ствараем будучыню».
Характэрна, што дадзеныя праекты былі прызнаныя лепшымі на Міжнародным студэнцкім камунікацыйным форуме «PR-кветка 2018».
Даведачна
Турыстычны праект «Музыка стагоддзяў» прапануе падарожжа па гісторыі Беларусі ў фармаце 2.0. «Хата для фаната» - праект сучаснай інтэрактыўнай пляцоўкі, дзе можа спыніцца замежны турыст падчас знаходжання на II Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе. Унікальнасць праекта заключаецца ў пісьмовым заніраванні прасторы з улікам сімвалаў культурнай спадчыны.