Сустрэча прайшла ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання 21 верасня.
Вітаючы супрацоўнікаў універсітэта, Павел Сухарукаў адзначыў, што з'яўляецца выпускніком Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, і гэтым, у тым ліку, характэрна сустрэча з калектывам роднага ўніверсітэта.
У ходзе сустрэчы Павел Сухарукаў распавёў пра структуру выдавецкага дома «Звязда», а таксама пазнаёміў супрацоўнікаў універсітэта з гісторыяй і спецыфікай газет і часопісаў, якія ўваходзяць у склад медыяхолдынга. Акрамя таго, Павел Якаўлевіч пазначыў актуальныя пытанні развіцця друкаваных і электронных СМІ ў Беларусі і свеце, звярнуў увагу аўдыторыі на развіццё заканадаўства, якое тычыцца інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў. Павел Сухарукаў падкрэсліў, што ў сучасных умовах важна ствараць якасны інфармацыйны прадукт, і тады ён будзе запатрабаваны ва ўсім свеце.
У рамках мерапрыемства выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы змаглі задаць пытанні Паўлу Сухарукаву. У прыватнасці, купалаўцаў цікавіла магчымасць публікацыі твораў рэгіянальных аўтараў у часопісах Выдавецкага дома «Звязда», а таксама ўзроставы цэнз на публікацыі ў перыядычных выданнях.