У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці "Журналістыка" і "Інфармацыя і камунікацыя", выкладчыкі ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Як распавёў Іван Эйсмант, гэта першая яго сустрэча са студэнтамі-журналістамі ў рэгіянальным універсітэце. «Адна з маіх мэтаў - пошук мэтанакіраванай, актыўнай, таленавітай моладзі. Тых, хто заўтра будзе працаваць у рэспубліканскіх і абласных сродках масавай інфармацыі», - падкрэсліў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.
Пра падрыхтоўку журналісцкіх кадраў у ГрДУ імя Янкі Купалы госцю распавяла рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуецца практыка-арыентаваны падыход у падрыхтоўцы спецыялістаў, якая ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі.
Падчас гутаркі са студэнтамі Іван Эйсмант распавёў аб Белтэлерадыёкампаніі, сучаснасці і будучыні беларускіх тэлеканалаў, аб тэхналогіях сучаснай тэлевытворчасці, тонкасцях фарміравання сеткі вяшчання і пераходзе беларускіх каналаў на HD-вяшчанне.
Цікавілі студэнтаў пытанні развіцця айчыннага кінематографа і запатрабаванасці сучасных беларускіх тэлепраграм, бяспекі ў інтэрнэце, медыяпісьменнасць насельніцтва, а таксама магчымасць яшчэ падчас вучобы пераймаць вопыт у сталічных журналістаў. Адказваючы на пытанне, Іван Эйсмант падкрэсліў неабходнасць супрацоўніцтва Белтэлерадыёкампаніі з універсітэтам і запрасіў крэатыўных студэнтаў прайсці вытворчую практыку на беларускіх тэлеканалах, заклікаў не саромецца прапаноўваць ідэі і дасылаць уласныя праекты на беларускае тэлебачанне.
Пасля размовы са студэнтамі Іван Эйсмант наведаў музейную экспазіцыю «Ад гімназіі ды ўніверсітэта», фотавыставу студэнцкіх прац «Малой радзіме прысвячаецца». Пасля гэтага даў невялікае інтэрв'ю ў Студэнцкім медыяцэнтры: распавёў аб пачуццях, з якімі вяртаецца на сваю малую радзіму, пра планы развіцця Белтэлерадыёкампаніі, аб удзеле ў асвятленні II Еўрапейскіх гульняў і пажадаў студэнтам пастаянна працаваць над сабой, ставіць новыя мэты і дасягаць іх.