У рамках мерапрыемстваў сусветнага руху ў Беларусі адбылася акцыя «Зробім!» па навядзенні парадку ў зонах адпачынку ў гарадах, лясах, на пляжах, берагах і вадаёмах.
Уборка ў Гродне ахапіла тэрыторыю ад старога млына на возеры Юбілейным да месца, дзе Ласасянка ўпадае ў Нёман. Усяго было сабрана больш за 10 кубоў смецця.
У рамках акцыі актывісты інфармавалі мясцовых жыхароў пра важнасць падтрымання зямлі ў чыстым выглядзе і магчымасці ўдзелу ўсіх жадаючых у сусветным руху, што прыцягнула да акцыі больш людзей.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дзяржаўныя і прыватныя структуры, у тым ліку і камерцыйныя арганізацыі.
Пасля ўборкі валанцёры вырашылі паўтараць сваю актыўнасць, ужо не прывязваючы да якой-небудзь даты.
Даведачна
Кампанія па валанцёрскім ўборкам смецця «Зробім!» - беларуская частка сусветнай кампаніі «Let's Do It! - World Clean-up» («Зробім! - Глабальная ўборка»), якая аб'ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў людзей, якія імкнуцца зрабіць планету свабоднай ад смецця і падтрымліваць на ёй чысціню.
Рух стартаваў у 2008 годзе ў Эстоніі, калі 50 тысяч чалавек у адзін дзень выйшлі прыбраць смецце па ўсёй краіне. Яны працягваюць рабіць гэта да гэтага часу, натхняючы ўвесь свет.
У Беларусі ўборкі ў рамках «Let`s Do It!» пачаліся ў 2012 годзе. У 2017 годзе ва ўборцы «Зробім!» па ўсёй краіне паўдзельнічала каля 1301 чалавек, якія сабралі 155 282 літра смецця.