Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбудзецца 28 верасня, могуць стаць усе жадаючыя.
Як распавяла старэйшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алена Корнева, кірмаш пройдзе ў шосты раз. У рамках дабрачыннага мерапрыемства госці і ўдзельнікі змогуць прадэгуставаць і купіць стравы беларускай нацыянальнай кухні. На сабраныя сродкі будуць набыты неабходныя тавары для Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.
Мерапрыемства адбудзецца 28 верасня па адрасе: зав. Даватара, 3/1.
Пачатак а 10:00.
Больш падрабязна з навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца на сайце.