У алімпіядзе, якая адбылася 8-9 кастрычніка, прынялі ўдзел сем каманд вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь з экалагічнымі спецыяльнасцямі. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі другімі.
Алімпіяда праходзіла ў два этапы. У рамках тэарэтычнага тура 8 кастрычніка ўдзельнікі прайшлі дыстанцыйнае тэсціраванне, 9 кастрычніка адбыўся практычны тур у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі.
Удзельнікамі алімпіяды сталі каманды Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках двух тураў рэспубліканскага этапа журы вызначыла пераможцаў. Так, першае месца заняла каманда геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на другім каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, бронза ў каманды Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ.
У асабістым заліку ў лік пераможцаў рэспубліканскага этапу ўвайшла магістрант 1 курса спецыяльнасці «Экалогія» ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Казячая, якая ў складзе каманды, сфарміраванай з пяці лепшых гульцоў рэспубліканскага этапу алімпіяды, будзе прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на 8-й Міжнароднай студэнцкай алімпіяддзе «Экалагічная бяспека» ў Адэсе.