Сустрэча з кіраўніцтвам, выкладчыкамі і курсантамі ваеннага факультэта адбылася 9 кастрычніка ў рамках праграмы афіцыйнага візіту дэлегацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія ў Рэспубліку Беларусь.
Узначаліў дэлегацыю Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія, што наведвала ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, начальнік Генеральнага штаба генерал-лейтэнант Артак Мацевосавіч Даўцян. Беларускі бок прадставіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Аляксеевіч Белаконеў.
У ходзе візіту гасцям распавялі пра факультэт і спецыфіку падрыхтоўкі ваенных кадраў у ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія азнаёміліся з вучэбна-матэрыяльнай базай ваеннага факультэта, арганізацыяй навучальнага працэсу, умовамі навучання, пражывання і побыту курсантаў. Дэлегацыі прадэманстравалі ўзоры ваеннай формы адзення і абутку, тэхнікі і ўзбраення, вучэбна-трэніровачныя комплексы і трэнажоры, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе.