Паводле лёсавання вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXIII конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Almamater - каханне з першага курсу».
Прадстаўленні першакурснікаў можна будзе ўбачыць у актавай зале Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па вул. Леніна, 32 у 18.30 з 22 па 26 кастрычніка.
Першымі на галоўную сцэну ўніверсітэта выйдуць каманды юрыдычнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі 22 кастрычніка.
23 кастрычніка выступяць студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, педагагічнага факультэта.
24 кастрычніка свае нумары пакажуць прадстаўнікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, філалагічнага факультэта, факультэта мастацтваў і дызайну.
25 кастрычніка гледачы ўбачаць прадстаўленні студэнтаў факультэта псіхалогіі, ваеннага факультэта і зборнай каманды замежных студэнтаў.
Завершыцца адборачны тур 26 кастрычніка выступленнямі каманд факультэта фізічнай культуры, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, інжынерна-будаўнічага факультэта.
Білеты можна набыць у галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшка, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх. Кантактны тэлефон: (8 0152) 77-37-85, МТС: +375 29 869 06 02.