Адкрыццё семінара, удзел у якім прынялі 65 чалавек, адбылося 9 кастрычніка.
На першым пасяджэнні метадычнага семінара «Школа куратара» начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Таццяна Лукашэвіч распавяла куратарам навучальных груп аб асноўных падыходах да планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Таксама быў праведзены практычны занятак і дадзены метадычныя рэкамендацыі па вядзенні часопіса куратара.
Даведачна: Метадычны семінар куратараў вучэбных груп «Школа куратара» створаны з мэтай аказання інфармацыйнай і метадычнай дапамогі куратарам навучальных груп, павышэння іх кампетэнтнасці па асноўных напрамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю.