Прэзентацыя адбылася ў рамках заключнай сустрэчы па праекце «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк».
На базе Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова (г. Кішынёў, Рэспубліка Малдова) у рамках першага дня партнёры з Беларусі, Арменіі і Малдовы падзяліліся вынікамі праведзенай працы.
Бібліятэкар 2 катэгорыі аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Курадовец распавяла аб мадэрнізацыі бібліятэкі, аб дасягнутых выніках і новаўвядзеннях, а таксама прэзентавала план працы на бліжэйшыя гады, як вынік укаранення вынікаў і дасягненняў праекта ў працу бібліятэк.
Другі дзень сустрэчы праходзіў на базе Бельцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Алеку Руса (Бельцы, Рэспубліка Малдова), дзе еўрапейскія партнёры прэзентавалі свае дасягненні. Партнёр па праекце з Пірамід Груп Джэры Кулен распавёў аб праграмах вывучэння англійскай мовы EMI, якія прадугледжваюць методыкі выкарыстання англійскай мовы для выкладання акадэмічных дысцыплін у краінах і рэгіёнах, дзе англійская мова не з'яўляецца нацыянальнай. Джэральд Каванах і Патрык Кірбі з Лімерыкскага інстытута тэхналогій прэзентавалі ўдзел Ірландыі ў праекце і абмене перадавым вопытам паміж краінамі-ўдзельніцамі. Прафесар Універсітэта Трансільваніі у Брашова (Румынія) Анджэла Рэпанавічы звярнула ўвагу на ключавыя сустрэчы і мерапрыемствы праекта, прааналізавала вынікі кожнага ўніверсітэта ў прыватнасці і краіны ў цэлым. Дырэктар бібліятэкі ўніверсітэта Крыта Маноліс Коўкаракіс прадставіў удзельнікам сустрэчы вынікі даследавання анкет задаволенасці слухачоў модуляў.
У рамках другой секцыі былі прэзентаваныя даклады «Праект LNSS і развіццё сеткі рэпазітароў адкрытага доступу ў Беларусі» Уладзіміра Кулажанка з Беларусі, «Адкрыты доступ у Арменіі» Ганны Чулян з Арменіі, «Інавацыйныя сэрвісы, распрацаваныя ў рамках праекта LNSS» Алены Харканіцы з Малдовы.
У заключны дзень сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі праекта «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» (LNSS), абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва і ідэі новых праектаў. Ключавым момантам дня стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж бібліятэкамі ўніверсітэтамі-партнёрамі праекта. Завяршэннем сустрэчы стала наведванне бібліятэкі Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова і Бельцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Алеку Руса, а таксама экскурсія па гісторыка-археалагічнаму комплексу «Стары Орхей» горада Крыкава.
Даведачна:
«Сервисы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» (LNSS) - гэта праект матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі. Праект рэалізуецца кансорцыумам 16 партнёраў з Ірландыі, Румыніі, Грэцыі, Германіі, Беларусі, Арменіі, Малдовы. Ад Беларусі ў праекце прымаюць удзел Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Праект накіраваны на мадэрнізацыю бібліятэк і павышэнне прафесійнага ўзроўню, развіццё стратэгій павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк у Арменіі, Малдове, Беларусі, павышэнне эфектыўнасці кіравання, інавацыйнага патэнцыялу, даступнасці бібліятэк пры дапамозе стратэгічнай палітыкі планавання, стварэнне і падтрымка сеткі LNSS для распаўсюджвання інфармацыі як на нацыянальным узроўні, так і паміж краінамі-удзельніцамі Усходняга Партнёрства.
За тры гады праекта значна палепшылася тэхнічная база бібліятэкі, супрацоўнікі прайшлі навучанне па модулях «Электронная бібліятэка» і «Інфармацыйная адукаванасць і даследчыя навыкі», прынялі ўдзел у Днях інфармавання пра дзейнасць бібліятэк у Мінску і Брэсце.
Больш падрабязна з мерапрыемствамі праекта можна азнаёміцца на сайце Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.