У гэтым годзе ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства сталі мамы і іх дзеці - уладальнікі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета ГрДУ імя Янкі Купалы.
Са словамі прывітання і віншавання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
– Вы - мамы «зорных» дзяцей, якія праяўляюць сваю зацікаўленасць у навуцы, грамадскім жыцці і творчасці. Дзякуй за тое, што вы даверылі нашаму ўніверсітэту самае дарагое - вашых дзяцей. У ГрДУ імя Янкі Купалы ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця і раскрыцця іх патэнцыялу.
Ірына Фёдараўна падзялілася кранальнымі момантамі з свайго сямейнага жыцця, распавяла пра сябе як пра дачку, маму і бабулю. Яна падкрэсліла, што разумее, наколькі мацярынства ня просты, але ў той жа час напоўнены асаблівым сэнсам шлях.
У рамках сустрэчы рэктар ўручыла мамам падзячныя лісты, кветкі і памятныя падарункі.
З творчымі нумарамі перад гасцямі выступілі салісты студыі «Свет юных зорак» і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, якія прысвяцілі кранальныя песні і вершы мамам.
Працягнулася мерапрыемства нефармальным зносінамі і чаяваннем, падчас якога жанчыны падзяліліся тонкасцямі выхавання дзяцей і абмяняліся цёплымі словамі віншаванняў.