Візіт у Грэцкую Рэспубліку адбыўся ў рамках праграмы Erasmus +.
Дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дар'я Івінская ў рамках праграмы Erasmus + прачыталі лекцыі для студэнтаў і аспірантаў Школы права Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках. Заняткі былі прысвечаны функцыянаванню і арганізацыі прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь, а таксама ювенальнай юстыцыі і супрацьдзеянню карупцыі.
У рамках візіту адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Школы права Універсітэта Арыстоцеля, падчас якой бакі абмяняліся вопытам у арганізацыі навучальнага працэсу і прэзентавалі навуковы і адукацыйны патэнцыял сваіх універсітэтаў.