Пагадненне паміж універсітэтамі падпісалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і рэктар Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Федзьковіча Сцяпан Мельнічук падчас Дзелавога савета ўстаноў адукацыі Беларусі і Украіны, які прайшоў у рамках Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі.
Пляцоўкай для правядзення Дзелавога савета ўстаноў адукацыі Беларусі і Украіны быў абраны Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Ф. Скарыны. Мерапрыемства наведалі каля 100 навукоўцаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы Беларусі і Украіны.
Сярод актуальных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, - развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, пашырэнне партнёрскіх адносін у навуковай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах, распрацоўка агульных канцэпцый у моладзевай палітыцы. Удзел у пасяджэнні Дзелавога савета прынялі першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Ірына Старавойтава і намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны Юрый Рашкевч.
Дзелавы савет завяршыўся падпісаннем двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве. У іх ліку пагадненне паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Чарнавіцкай нацыянальным універсітэтам імя Юрыя Федзьковіча.
Стоит отметить, сотрудничество ГрГУ имени Янки Купалы с Черновицким национальным университетом имени Юрия Федьковича берет начало в 2010 году. С 2013 по 2017 год университеты были партнерами в проекте «Содействие интернационализации вузов в странах Восточного соседства посредством культурной и структурной адаптации (PICASA)», цель которого – содействие признанию систем высшего образования региона Восточного партнерства – Армении, Грузии, Беларуси и Украины – посредством развития и интеграции интернационализации в структурные и культурные компоненты системы вузовского менеджмента. На данный момент межвузовское взаимодействие реализуется в научной сфере и проектной деятельности, а подписание договора даст новый импульс сотрудничеству.
У тэму:
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ажыццяўляе супрацоўніцтва ў рамках міжвузаўскіх дамоў з шасцю ўніверсітэтамі Украіны: Нацыянальным педагагічным універсітэтам імя М.П. Драгаманава, Данецкім інстытутам турыстычнага бізнесу, Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава, Херсонскім дзяржаўным універсітэтам, Палтаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя У.Г. Караленка і Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Тараса Шаўчэнкі. У цяперашні час абавязковую экспертызу ў ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» для далейшага падпісання праходзіць праект дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Нацыянальным універсітэтам біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны.