Загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко наведала Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фараб, а таксама здзейсніла гасцявыя візіты ў Універсітэт «Туран» і Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва.
У рамках візіту ў Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фараб загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко прачытала лекцыі для студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта па праблемах папярэджання карупцыі і прафілактыцы карупцыйных рызык.
У час сустрэчы з кіраўніцтвам Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Аль-Фараб, кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам юрыдычнага факультэта, кіраўніцтвам фізіка-тэхнічнага факультэта, бакі абмяняліся вопытам у арганізацыі навучальнага працэсу і прэзентавалі навуковы і адукацыйны патэнцыял сваіх універсітэтаў, абмеркавалі намеры далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі ў адукацыйнай і навуковай сферах.
Таксама ў рамках паездкі адбыліся гасцявыя візіты ва Універсітэт «Туран» і Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва. У ходзе сустрэч былі дасягнуты дамоўленасці аб развіцці розных напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках удзелу магістрантаў, дактарантаў і выкладчыкаў казахстанскіх вышэйшых навучальных устаноў у навуковых і навукова-педагагічных стажыроўках, якія арганізуюцца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, узаемнага ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах. Асаблівую цікавасць універсітэты Казахстана выказалі ў частцы магчымых перспектыў рэалізацыі сумесных праграм двудыпломнай адукацыі з прысваеннем ступені бакалаўра або магістра па розных спецыяльнасцях. Абмеркаваны перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі і навукі, вытворчасці навукаёмістай прадукцыі, падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, акадэмічнай мабільнасці.