29 кастрычніка пачала сваю працу Восеньская школа медыяадукаванасці «МедыяГід» на базе вучэбна-навукова-вытворчага аб'яднання «Студэнцкі медыяцэнтр» пры кафедры журналістыкі сумесна з КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс». Удзельнікамі Восеньскай школы сталі навучэнцы 6-8 класаў горада Гродна.
Студэнцкі медыяцэнтр сёння адчыніў дзверы для дзевяці школьнікаў, якім пашчасціла стаць удзельнікамі Восеньскай школы медыяадукаванасці «МедыяГід». У першы дзень рабяты не толькі пазнаёміліся з выкладчыкамі і студэнтамі кафедры журналістыкі, абмеркавалі план працы школы, але і пабывалі на экскурсіі ў медыяцэнтры і КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс». Хлопцы змаглі пабываць у ролі інтэрв'юяванага, папрацаваць з новымі медыя і пагуляць у гульню «Будзем знаёмыя!». Падчас першых заняткаў школьнікі папоўнілі групу школы медыяадукаванасці «МедыяГід» у ВК і інстаграм-акаўнт новымі фотаздымкамі. Рабяты ўжо атрымалі хатняе заданне: падрыхтаваць самапрэзентацыю. І ўжо заўтра яны змогуць папрацаваць у кадры і ўбачыць вынік сваёй працы.
Восеньскую школу праводзіць кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» пры падтрымцы аддзела адукацыі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Галоўная мэта арганізатараў Восеньскай школы - пазнаёміць падрастаючую моладзь з асновамі медыяадукаванасці і раскрыць патэнцыял удзельнікаў для далейшага атрымання вышэйшай адукацыі ў сферы медыя. Ва ўмовах актыўнай уцягнутасці моладзі ў медыякамунікацыю важна аб'яднаць намаганні педагогаў і журналістаў-прафесіяналаў, каб пазнаёміць маладое пакаленне з асновамі медыяадукаванасці, фарміраваць культуру спажывання і вытворчасці інфармацыі, прывіваць павагу да прафесіі журналіста і давер да нацыянальных СМІ.
Заняткі ў Восеньскай школе будуць праводзіць супрацоўнікі КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс»; прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры журналістыкі; студэнты спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя».
Праграма Восеньскай школы разлічана на дзевяць дзён і складаецца з трох блокаў: «Дні тэлебачання», «Дні прэсы», «Дні радыё». Кожны дзень пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, прафесійных журналістаў і студэнтаў, будучых спецыялістаў у сферы медыя, вучні Восеньскай школы будуць знаёміцца з сістэмай і асаблівасцямі функцыянавання друкаваных і аўдыёвізуальных СМІ горада і рэспублікі, вывучаць тэхналогіі вытворчасці ў розных тыпах медыя, спрабаваць свае сілы ў стварэнні медыйных матэрыялаў у розных жанрах (нататка, рэпартаж, інтэрв'ю і інш.). Важна, што заняткі будуць праводзіцца не ў звычайных школьных класах, а ў навучальнай аўдыторыі, якая размешчана ў будынку КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс», у лабараторыях студэнцкага медыяцэнтра. Выкананне творчых заданняў у рамках школы медыяадукаванасці прадугледжвае выкарыстанне тэхнічных рэсурсаў рэдакцый тэлебачання «Гродна Плюс», радыё MFM 105.0, часопіса «Гродна», а таксама рэсурсаў УНПО «Студэнцкі медыяцэнтр» пры кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Идея проведения Осенней школы для творчески активных школьников, которые хотят изучать медиа, появилась год назад. 10 ноября 2017 года была открыта учебная аудитория филиала кафедры журналистики ГрГУ им. Янки Купалы на базе «Телерадиовещательного канала «Гродно Плюс». Именно тогда заместитель председателя Гродненского областного исполнительного комитета Виктор Андреевич Лискович высказал свою уверенность в том, что сотрудничество кафедры журналистики ГрГУ имени Янки Купалы и телерадиовещательного канала «Гродно Плюс» может быть направлено не только на подготовку профессиональных кадров по специальностям «Журналистика» и «Информация и коммуникация», но и на развитие массового медиаобразования и медиакультуры среди молодежи.
Занятия в Осенней школе продлятся с 29 октября по 6 ноября 2018 года. Одним из следующих этапов сотрудничества станет проведение школ медиаграмотности «МедиаГид» во время зимних и весенних каникул учащихся не только из школ города Гродно, но и Гродненской области.
Сотрудничество между предприятием и кафедрой журналистики началось с момента основания предприятия – в 2008 году. Его первыми работниками стали именно выпускники университета. К слову, основу творческого коллектива по-прежнему составляют специалисты, получившие образование в Гродненском государственном университете имени Янки Купалы. В рамках концепции практико-ориентированного образования сотрудничество университета и заказчика кадров реализуется в разных формах: прохождение учебной и производственной практики студентами всех курсов, проведение учебных занятий и мастер-классов ведущими сотрудниками предприятия, выполнение дипломных работ по заявкам телерадиовещательного канала «Гродно Плюс», совместное проведение медиафестивалей и медиаолимпиад для школьников и учащихся колледжей.