Пленэр адбыўся ў горадзе Каліш у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з мастацка-педагагічным факультэтам універсітэта імя Адама Міцкевіча і рэалізацыі праграмы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў.
Падчас візіту студэнты ГрДУ імёнаў Янкі Купалы даведаліся аб навучальным працэсе мастацка-педагагічнага факультэта, прынялі ўдзел у майстар-класе прафесара Мацея Гузнічка па графіцы, пазнаёміліся з творчымі працамі ў галіне станкавага жывапісу і малюнка прафесара Тадэвуша Гаважэўскага. Купалаўцы наведалі гістарычныя месцы Каліша, музеі, выставачныя залы і адкрыццё выставы творчых работ выкладчыкаў мастацка-педагагічнага факультэта, прысвечаная пачатку навучальнага года «Рэканструкцыя» ў галерэі Яна Тарасіна.
Па выніках пленэру ў мастацкай галерэі мастацка-педагагічнага факультэта была адкрыта выстаўка студэнцкіх работ, выкананых у горадзе Каліш. З паспяховым правядзеннем пленэра і адкрыццём выставы нашых студэнтаў павіншавалі арганізатары выставы - прафесар Мацей Гузнічак, доктар Ежы Выпех, магістр мастацка-педагагічнага факультэта Катажына Маневска, а так жа кіраўнік пленэру, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Анатолій Бурчык.
У рамках паездкі адбылася сустрэча з дэканам мастацка-педагагічнага факультэта прафесарам Пятром Лушчыкевічам ў фармаце круглага стала. Бакі разгледзелі пытанні найноўшых навукова-творчых даследаванняў у галіне мастацка-педагагічнай адукацыі, а таксама абмеркавалі перспектыўныя кірункі міжфакультэцкага супрацоўніцтва на бліжэйшыя гады.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца на сайце.