У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі работы студэнцкіх атрадаў і ўручаны падзячныя лісты лепшым байцам, кіраўнікам і прадстаўнікам арганізацый.
У гэтым годзе на працягу ўсяго трэцяга працоўнага семестра студэнты ўніверсітэта працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, прадпрыемствах рэгіёну і на аб'ектах роднай alma mater. Усяго ўдзельнікамі 55 студэнцкіх педагагічных, будаўнічых, сэрвісных, вытворчых і экалагічных атрадаў сталі 777 студэнтаў-купалаўцаў.
Адкрываючы сустрэчу і вітаючы ўдзельнікаў і гасцей, прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько адзначыў традыцыйнасць дадзенага мерапрыемства і падзякаваў усім за працу:
– Трэці працоўны семестр дазволіў вам пазнаёміцца з новымі сябрамі, адчуць падтрымку адзін аднаго, наведаць новыя месцы. Я хачу падзякаваць вам за тое, што вы праявілі такую грамадзянскую актыўнасць. Падзякаваць арганізацыі, якія прымалі рабят і факультэты. Вялікі ўсім дзякуй за працу!
Васілій Васільевіч уручыў лісты падзякі рэктара і памятныя падарункі прадстаўнікам арганізацый, якія найбольш актыўна супрацоўнічалі з універсітэтам у арганізацыі часовай працоўнай занятасці студэнтаў. У 2018 годзе падзякі абвешчаны 7 арганізацыям - ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Малочны свет», ДУА ДАЛ "Сузор'е", ГВОУО «Смаргонскі лагер «Арляня», ДУА «АЛ «Зорка юбілейная», ДАЛ «Навука-2», ДАЛ «Купалінка»- за супрацоўніцтва і стварэнне камфортных умоў працы для студэнцкіх атрадаў.
Дырэктар лагера «Арляня» Алег Стрыга выказаў сваю падзяку ўсім прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы:
–Дзякуй прафесарска-выкладчыцкаму складу вашага ўніверсітэта. Да мяне прыязджаюць прафесіяналы, студэнты, якія працуюць за ідэю. Мы ўжо чацвёрты год супрацоўнічаем з універсітэтам і плануем далей развіваць нашы адносіны.
У ліку гасцей мерапрыемства - першы сакратар Гродзенскага ГК ГА «БРСМ» Зоя Міткоўская. Яна павіншавала ўсіх з завяршэннем трэцяга працоўнага семестра і адзначыла, што большая частка байцоў студэнцкіх атрадаў Гродзеншчыны - гэта студэнты купалаўскага ўніверсітэта: 777 чалавек з 1025. Зоя Мікалаеўна ад асобы ГК ГА «БРСМ» падзякавала прарэктару па выхаваўчай працы Васілю Сянько, начальніку аддзела ўпраўлення выхаваўчай працы Алене Пацько, метадысту 1 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Марыі Чачотка і штабу працоўных спраў пярвічнай арганізацыі «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы. Варта адзначыць, што падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную працу па папулярызацыі і развіцці студатрадаўскага руху была ўручана сакратару ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэю Есіну.
У ходзе мерапрыемства былі названы лепшыя штабы працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы па выніках трэцяга працоўнага семестра 2018 года. У гэтым годзе імі сталі педагагічны факультэт і факультэт фізічнай культуры. Лісты пдзякі таксама атрымалі 63 студатрадаўцаў - тыя, хто найбольш актыўна праявіў сябе падчас працы.