Такія вынікі чвэрцьфіналу спаборніцтваў, якія прайшлі 1 лістапада ў БДУ сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Балтыі.
За права выйсці ў паўфінал сапернічалі 45 студэнцкіх каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Нашу краіну прадстаўлялі 26 зборных з 12 устаноў вышэйшай адукацыі. Гэта БДУ, БДУІР, БДТУ, БелДУТ, БНТУ, БрДУ імя А.С. Пушкіна, БРУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, ГДУ імя Ф. Скарыны, ГДТУ ім. О.О. Сухога, МДУХ і МДУ ім. А.А. Куляшова. У ліку замежных удзельнікаў - студэнты Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Вільнюскага ўніверсітэта, Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедыміна, Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Латвійскага ўніверсітэта і інш.
ГрДУ імя Янкі Купалы быў прадстаўлены двума камандамі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрыя Сцёпіна. У склад каманд увайшлі студэнты факультэта эканомікі і кіравання Віктар Адынец і Дзяніс Пятрашын, факультэта матэматыкі і інфарматыкі Арсень Коласаў, Эдуард Вільчэўскі і Мікалай Ігнаценка.
Праграмістам трэба было на працягу 5 гадзін вырашыць 12 алгарытмічных задач. Па выніках чвэрцьфінальнага адбору былі вызначаны пераможцы, сярод якіх і першая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы. Яны прымуць удзел у паўфінале чэмпіянату ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Фінал пройдзе ў г. Порту (Партугалія) у красавіку 2019 года.