Спаборніцтвы прайшлі з 9 па 11 лістапада ў Бухарэсце (Румынія).
У складзе зборнай Рэспублікі Беларусь бліскуча выступіла магістрантка ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Мацко, заваяваўшы золата ў вагавай катэгорыі 64 кг. Асабісты трэнер спартсменкі - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.
Варта адзначыць, што залатая медаль чэмпіянату свету для Таццяны Мацко - трэцяя за апошнія гады. Беларуска стала першай на сусветных форумах у Сафіі ў 2016 годзе і ў Сочы ў 2017, а таксама на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.