У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 25 міжнародных экспертаў, у тым ліку ААН, Фінляндыі, Беларусі, Украіны, Турцыі, Расіі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана і Узбекістана.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіў дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Трацякоў. У рамках семінара ўдзельнікі абмеркавалі пытанні барацьбы з карупцыяй.
Па словах арганізатараў, мэтай семінара з'яўляецца ўмацаванне патэнцыялу вышэйшых навучальных устаноў з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі для правядзення прафесійнага і высокаўзроўневага антыкарупцыйнага навучання, а таксама абмен думкамі і вопытам у сферы процідзеяння карупцыі.
Семінар арганізаваны аддзелам па барацьбе з карупцыяй і эканамічных злачынствах Упраўлення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, Бакінскім дзяржаўным ўніверсітэтам і Маскоўскім дзяржаўным інстытутам міжнародных адносін (МДІМА).