Дзевяць каманд-фіналістак біліся ў startup баі за званне пераможцы.
Фінал конкурсу «ИнноСтарт» прайшоў у фармаце публічнай прэзентацыі - на працягу 7 хвілін канкурсанты прадстаўлялі свае ідэі, пасля чаго адказвалі на пытанні членаў журы і студэнтаў. Па выніках startup бою былі вызначаны пераможцы і прызёры ў трох катэгорыях. Кожны праект-пераможца адзначаны журы як інавацыйны, запатрабаваны, жыццяздольны і перспектыўны.
У намінацыі «Прадукт» перамогу атрымала каманда інжынерна-будаўнічага факультэта ў складзе Наталлі Голуб, Ілоны Бузук і Дзмітрыя Залескага з праектам «Экалагічны, эфектыўны плітны ўцяпляльнік на аснове грыбнага міцэлія». Фіналісты прапануюць вырабляць цеплаізаляцыйную пліту на аснове спораў грыбоў, якая захоўвае свае ўласцівасці да тэмпературы 600 ºC, валодае цеплаправоднасцю, якая не саступае сучасным цеплаізаляцыйным матэрыялам, і змяшчае ультранізкую колькасць лятучых арганічных злучэнняў.
У намінацыі «Тэхналогія» першай стала студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Анжаліка Шайко з праектам «The Twelve». Каманда распрацоўшчыкаў прапанавала перанесці настольную ралявую гульню ў віртуальную рэальнасць. Такі падыход сэканоміць час і пашырыць межы гульнявых варыяцый. На другім месцы - каманда юрыдычнага факультэта ў складзе Наталлі Філон, Аліцыі Габіс і Вікторыі Якубоўскай з ідэяй прававога суправаджэння замежных студэнтаў. Студэнткі юрыдычнага факультэта адзначылі, што ў асяроддзі замежных студэнтаў існуюць пэўныя праблемы ў адаптацыі ў новай краіне. Дзяўчыны прасоўваюць ідэю цьютарства - кансультацый замежных студэнтаў па пытаннях Беларускага заканадаўства і асаблівасці беларускага грамадства ў цэлым. Характэрна, што распрацоўшчыкі ўваходзяць у склад юрыдычнай клінікі.
У катэгорыі «Паслуга» лепшым праектам прызнана ідэя міжнароднай транспартнай лагістыкі студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Джаннэт Мамедавай і Сапы Джумакова - комплекснае браніраванне і купля білетаў для замежных студэнтаў, аплата праходжання медагляду на паступленне праз універсітэт, браніраванне аўтобусаў на маршрут Мінскі Аэрапорт-Гродна , аплата турыстычных паслуг праз універсітэт, прызначэнне адказнага ментара для тых, хто прыбывае на навучанне. Другім стаў праект «Без бар'ераў», ідэя якога заключаецца ў стварэнні «мабільнай» школы сучасных тэхналогій для дзяцей з фізічнымі асаблівасцямі. Трэцяе месца ў студэнткі факультэта эканомікі і кіравання Дар'і Ляпцюк з дадаткам «REMINDER». Дадатак дапамагае не забываць патрэбныя рэчы і працуе сумесна з маячкамі, абсталяванымі Bluetooth, GPS. Збіраючы інфармацыю са смартфона, REMINDER з дапамогай Bluetooth адпраўляе сігнал на маячок, прымацаваны да патрэбнай рэчы, і сігналізуе, калі неабходна ўзяць гэтую рэч з сабой.
Нагадаем, што конкурс быў аб'яўлены ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню і праходзіў у чатыры этапы. У рамках першага этапу было пададзена больш за дваццаць праектаў, з якіх журы конкурсу выбрала дзесяць лепшых, пасля чаго фіналісты з дапамогай экспертаў распрацавалі прэзентацыі бізнес-планаў для прадстаўлення ў фінале і публічна прадставілі ідэю ў startup баі.
Пераможцы конкурсу атрымалі памятныя прызы, сертыфікат на бясплатнае бізнес-інкубіраванне ў навукова-тэхналагічным парку і магчымасць карыстацца інфраструктурай і паслугамі навукова-тэхналагічнага парку на працягу цэлага года бясплатна.
Як распавялі арганізатары, мэтамі startup спаборніцтва сталі экспертная падтрымка і садзейнічанне ў развіцці інавацыйных бізнес-ідэй на ранняй стадыі, стымуляванне студэнтаў і магістрантаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў ствараць інавацыі і прапаноўваць арыгінальныя прадукты - тэхналогіі, тавары і паслугі. Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе аб'яўлены новы адборачны тур конкурсу.
- Команда юридического факультета презентует идею тьюторства
- Жюри конкурса оценивало проекты финалистов на инновационность, востребованность, перспективность и жизнеспособность
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся финальный startup бой
- Представительница факультета математики и информатики Анжелика Шейко выступает с проектом «The Twelve»
- Аудитория заинтересованно и активно включилась в процесс обсуждения проектов
- Свою идею представляют студентки филологического факультета
- Свою идею представляют студентки филологического факультета
- Девять команд-финалисток сразились в startup бою за звание победителя