Чарговая сустрэча адбылася 15 лістапада са студэнтамі юрыдычнага факультэта і факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі мерапрыемства з боку арганізацый-заказчыкаў кадраў сталі намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Генец, намеснік начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Ілона Міхайлаўна Хамко, інспектар групы кадраў Кастрычніцкага дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Наталля Віктараўна Міхальчык, намеснік начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Дзмітрый Ігаравіч Габрыельчык, намеснік начальніка АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Гродна па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Мікалай Мікалаевіч Мажэйка, намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання - начальнік аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Віталь Леанідавіч Блыш, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Вольга Уладзіміраўна Грыгорчык.
Прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко адкрыў мерапрыемства і прывітаў усіх прысутных. Па словах Генадзія Аляксеевіча, такія сустрэчы сталі традыцыйнымі ў ГрДУ імя Янкі Купалы. У гэтым навучальным годзе выпускнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў ўжо ў трэці раз.
– Мы ставім задачу не проста размеркаваць нашых выпускнікоў. Важна знайсці такое месца працы, дзе б ім было камфортна працаваць і каб у маладых спецыялістах быў зацікаўлены наймальнік. Універсітэт імкнецца, каб размеркаванне выпускнікоў праходзіла ў тыя арганізацыі, дзе студэнты праходзяць пераддыпломную практыку і пішуць дыпломны праект па заяўцы арганізацый. Рабяты знаёмяцца са спецыфікай працы, а наймальнік ацэньвае магчымасці спецыяліста. Прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў вельмі ўважліва ставяцца да гэтага пытання і выказваюць актыўную цікавасць, - падкрэсліў Генадзій Гачко.
У рамках сустрэчы намеснік начальніка УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Генец прэзентаваў студэнтам умовы паступлення на службу і яе праходжання ў праваахоўных органах, магчымасці кар'ернага росту, сацыяльныя льготы і гарантыі, а таксама заработную плату.
Пра магчымасць працаўладкавання на Гродзенскую рэгіянальную мытню распавяла намеснік начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Хамко Ілона Міхайлаўна. Яна адзначыла, што ў першы час малады спецыяліст навучаецца мытнай справе з настаўнікам і ў онлайн-кабінеце, пасля чаго праходзіць курсы мытнага заканадаўства ў Мінску і здае экзамен. Ілона Міхайлаўна падкрэсліла, што на Гродзенскай рэгіянальнай мытні працуе дастаткова шмат выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы. Характэрна, што практыка студэнтаў на Гродзенскай рэгіянальнай мытні праходзіць непасрэдна на пунктах мытнага афармлення, што забяспечвае поўнае паглыбленнне ў прафесію.
Намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання - начальнік аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Віталь Леанідавіч Блыш распавёў студэнтам пра службовыя паўнамоцтвы і сацыяльныя гарантыі судовага выканаўцы. У цяперашні час праводзіцца работа па аптымізацыі дзейнасці судовага выканаўцы, укараняецца новая праграма, што з часам дазволіць палегчыць працу з інфармацыйнымі базамі. Віталь Леанідавіч таксама адзначыў, што з 87 судовых выканаўцаў 40 скончылі ГрДУ імя Янкі Купалы. Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Вольга Уладзіміраўна Грыгорчык дапоўніла, што судовым выканаўцам таксама можа стаць студэнт чацвёртага ці пятага курса, атрымаць прафесійны вопыт, а па выніках стажыроўкі або практыкі прайсці экзамен для асоб, якія паступаюць на дзяржаўную службу.
Сустрэча прайшла ў фармаце актыўнага дыялогу і выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў. Рабят цікавілі спецыфіка працы ў сілавых структурах, пытанні праходжання медыцынскай камісіі і неабходнага сярэдняга бала дыплома для прыняцця на службу, а таксама льгот для тых, у каго ёсць высокія спартыўныя дасягненні. Выпускнікі атрымалі вычарпальную інфармацыю ад прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў аб умовах працаўладкавання і працы, пра магчымасці кар'ернага росту, навучання і ільготы, якія даюць маладым спецыялістам у дадзеных арганізацыях.