Конкурс мастацкай самадзейнасці прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні Міжнароднага дня студэнта 16 лістапада. Чатыры каманды факультэта купалаўскага ўніверсітэта змагаліся за першае месца.
Лепшымі ў конкурсе сталі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца заняла каманда факультэта фізічнай культуры, трэцяе - каманда юрыдычнага факультэта. Дыплом удзельніка атрымала каманда ваеннага факультэта.
У рамках конкурсу члены журы таксама ўручылі дыпломы пераможцаў прадстаўнікам факультэтаў ў дадатковых намінацыях.
Актыўна сябе праявілі і групы падтрымкі, якія на працягу ўсяго вечара балелі за прадстаўнікоў сваіх факультэтаў.
Нагадаем, што конкурс праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо больш за 20 гадоў. Штогод першакурснікі на працягу некалькіх месяцаў рыхтуюцца да адборачнага туру, пасля чаго фіналісты выступаюць на галоўнай сцэне купалаўскага ўніверсітэта. У гэтым годзе за права выйсці ў фінал змагаліся больш за 500 першакурснікаў, сярод якіх і каманда замежных студэнтаў.