Сустрэча пройдзе ў фармаце адкрытага дыялогу 20 лістапада. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць тэму «У спорце і вакол спорту: чым вымераць перамогу».
Госць ГрДУ імя Янкі Купалы - спартыўная журналістка, алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду з 10-метровай вышкі, заслужаны майстар спорту Алена Вайцяхоўская. З'яўляецца членам Міжнароднага залы спартыўнай славы плавання (ЗША), прэс-камісіі Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA). Неаднаразова прызнавалася лепшым спартыўным журналістам Расіі. Па версіі міністэрства спорту Расіі, Алена Вайцяхоўская - Лепшы журналіст 2017 года. У якасці аглядальніка газеты працавала на пяці Алімпійскіх гульнях, мностве чэмпіянатаў свету.
Як прызнаецца сама Алена, яе прынцып у журналістыцы - адкрываць спорт для заўзятараў праз выбітных асоб, раскрываць псіхалогію барацьбы і людзей.
Адкрыты дыялог адбудзецца 20 лістапада ў 15.00 па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 318.
Сустрэча праводзіцца ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты "Гродзенская праўда", Цэнтра па сувязях з грамадскасцю, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Запрашаем на сустрэчу студэнтаў і выкладчыкаў!