Тэма сустрэчы, якая прайшла 20 лістапада - «У спорце і вакол спорту: чым вымераць перамогу».
Аб уласных трэніроўках і зносінах са спартоўцамі ў статусе журналіста, пра тое, як спартсмены змагаюцца за перамогу і чым дзеля яе ахвяруюць, а таксама пра свой першы журналісцкі тэкст распавяла Алена Вайцяхоўская падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі купалаўскага ўніверсітэта. «Задаць пытанні сабе, адказаць на іх пад дыктафон, усё расшыфраваць, а затым пытанні выкрэсліць», - вось гісторыя першага матэрыялу, напісанага алімпійскай чэмпіёнкай.
«Спорт - гэта пакліканне або выбар? Ці кожны спартсмен можа справіцца са славай?» - гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі ў аўдыторыі. Студэнтаў цікавіла, ці памятае суразмоўніца свой першы скачок з вышкі, чаму выбрала журналісцкую прафесію, ці змогуць блогеры выцесніць класічных журналістаў. Пыталіся таксама пра стаўленне спартсменаў адзін да аднаго, сэнсацыях ў журналісцкай працы і падзеі, якая змяніла жыццё Алены Сяргееўны.
У завяршэнні мерапрыемства Алена Вайцяхоўская падарыла кнігу «Штрафны круг», аўтарам якой з'яўляецца, дацэнту кафедры спартыўных дысцыплін алімпійскай чэмпіёнцы Алене Цюнянковай (Валчэцкай) і студэнтцы 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аліне Пашкінай за самыя цікавыя пытанні.
На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі зрабілі сумеснае фота.
Нагадаем, што мерапрыемства прайшло ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты "Гродзенская праўда", Цэнтра па сувязях з грамадскасцю, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
У тэму
Алена Вайцяхоўская - спартыўная журналістка, алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду з 10-метровай вышкі, заслужаны майстар спорту. З'яўляецца членам Міжнароднай залы спартыўнай славы плавання (ЗША), прэс-камісіі Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA). Неаднаразова прызнавалася лепшым спартыўным журналістам Расіі. Па версіі міністэрства спорту Расіі, Алена Вайцяхоўская - Лепшы журналіст 2017 года. У якасці аглядальніка газеты працавала на пяці Алімпійскіх гульнях, мностве чэмпіянатаў свету.
Як прызнаецца сама Алена, яе прынцып у журналістыцы - адкрываць спорт для заўзятараў праз выбітных асоб, раскрываць псіхалогію барацьбы і людзей.