У фінал конкурсу выйшлі відэарэпартаж Медыя STАRt і ролік «Мой родны кут, як ты мне мілы», падрыхтаваныя студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Па словах арганізатараў, конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, далучэнне студэнцтва да папулярных сацыяльна-значных формаў моладзевай аматарскай творчасці з дапамогай выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, тэхнічных рэсурсаў і сродкаў.
Мастацкая праграма накіравана на адраджэнне духоўных, маральных, эстэтычных каштоўнасцей, а таксама праява наватарскіх, арыгінальных і крэатыўных ідэй.
22 лістапада ў БНТУ адбудзецца фінальнае кіна-шоу і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і намінантаў конкурсу.
Пакінуць свой голас за прадстаўнікоў купалаўскага ўніверсітэта (ролікі 6 і 9) можна па спасылцы.