Конкурс праходзіў 26 - 27 лістапада 2018 гадоў у Інстытуце «Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праект прадставілі на міжнародным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу студэнты 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" Уладзімір Гангала і Дзмітрый Сухоцкі.
Інфармацыйна-адукацыйны рэсурс «МедыяДом» - міждысцыплінарны комплексны праект, які быў абаронены ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2018 годзе. Уладзімір Гангала і Дзмітрый Сухоцкі пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры журналістыкі Іны Іванаўны Мінчук працягваюць працу, распачатую ў 2018 годзе, і на конкурсе ў Санкт-Пецярбургу прапанавалі канцэпцыю прасоўвання створанага рэсурсу і манетызацыі яго кантэнту.