Удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця, якое адбудзецца 28 лістапада, стануць прадстаўнікі ўсіх факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта.
Упершыню марафон прайшоў напярэдадні святкавання 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, можна сказаць, паклаў пачатак новай традыцыі: напярэдадні значнага для Беларусі свята - Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - збірацца на цэнтральным спартыўным комплексе "Нёман". На працягу пяці гадоў грамадзянска-партыятычны марафон становіцца пляцоўкай, якая аб'ядноўвае выкладчыкаў, студэнтаў і школьнікаў адной агульнай мэтай: быць здаровымі, актыўнымі і мэтанакіраванымі.
У гэтым годзе канкурсанты прымуць удзел у мерапрыемствах 5 цыклаў: цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі», цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў», і цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я».
У рамках конкурсаў прадстаўнікі каманд будуць майстраваць шпакоўні, пячы хлеб, дэманстраваць творчыя, спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Адбудзецца конкурс чэрлідзерскіх груп, фотаконкурс «Мая малая Радзіма», конкурс плакатаў «Ва славу Вялікай Перамогі» і конкурс творчых работ «Дзяцінства - чароўная краіна».
Характэрна, што у 2018 годзе марафон набыў статус рэспубліканскага. Упершыню яго ўдзельнікамі сталі 14 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі. За перамогу змагаліся прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а так жа каманды школьнікаў г. Гродна (Ленінскі і Кастрычніцкі раёны) і зводная каманда навучэнцаў ССНУ г. Гродна.
У гэтым годзе цыклы мерапрыемстваў пройдуць ва ўсіх універсітэтах Беларусі, пасля чаго будзе вызначаны пераможца вобласці, а фінал марафону збярэ пераможцаў у ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.