Па выніках агляду-конкурсу ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў другім.
Рэйтынг ваеннай навучальнай установы вышэйшай адукацыі вызначаўся па напрамках вучэбнай, вучэбна-метадычнай і ідэалагічнай працы. Ацэньваліся стан воінскай дысцыпліны і маральна-псіхалагічны стан асабовага складу, навуковая дзейнасць, матэрыяльна-тэхнічная база, унутраная служба, забеспячэнне бяспекі ваеннай службы, фізічная падрыхтоўка і спартыўна-масавая работа.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл і прадстаўнікі іншых устаноў вышэйшай адукацыі.
Варта адзначыць, што па выніках агляду-конкурсу, кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых заняла другое месца.