Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 200 навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў, і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГДАУ.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік прарэктара па навуковай рабоце, начальнік навукова-даследчай часткі ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Глазеў.
Загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат тэхнічных навук, нацыянальны каардынатар EIFL ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Брычкоўскі распавёў аб магчымасцях і прынцыпах працы Віртуальнай чытальнай залы. Спецыяліст па навучанню і навукаметрычным рэсурсам кампаніі Clаrivate Analytics Ірына Ціханкова прэзентавала магчымасці платформы Web of Science для пошуку, аналізу і прэзентацыі навуковых дасягненняў. Яна распавяла пра пошук і аналіз інфармацыі на платформе Web of Science, стварэнне і інтэрпрэтацыю справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацый, навуковых калектываў і аўтараў, фарміраванне тэматычнай картатэкі артыкулаў і афармленне публікацый па фарматах часопісаў з дапамогай сістэмы кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй EndNote on-line.
Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальным пытанням падбору і ацэнкі навуковых часопісаў для размяшчэння навуковых публікацый.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы.