Члены экспертнай камісіі азнаёміліся з дасягненнямі ГрДУ імя Янкі Купалы і наведалі структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.
У склад камісіі ўвайшлі рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю Уладзімір Шаўчэнка, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Ліпа, начальнік сектара метадалогіі конкурсаў у галіне якасці Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Ларыса Разумоўская, начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гродзенскага абласнога ого ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Савіцкая.
У папярэдняй нарадзе ўдзел прынялі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, прарэктары і кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша, а таксама прадстаўнікі арганізацый - заказчыкаў кадраў - намеснік пракурора Гродзенскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Святлана Рахман, дырэктар Гродзенскага офіса EPAM Systems Канстанцін Галунко, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі.
Рэктар універсітэта Ірына Кітурка адзначыла, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы склалася дзейсная сістэма бесперапынных паляпшэнняў дзейнасці і павышэння яе эфектыўнасці, а таксама прадставіла камісіі дасягнення ўніверсітэта за апошнія гады. Сярод іх - удзел у эксперыментальным праекце Міністэрства адукацыі «Універсітэт 3.0», стварэнне Цэнтра інтэрнацыяналізацыі, аптымізацыя арганізацыйнай структуры, прызнанне ўніверсітэта ў краіне і за мяжой, павелічэнне колькасці супрацоўнікаў з навуковымі ступенямі і званнямі, развіццё інавацыйнай інфраструктуры, шматлікія перамогі ў творчых і спартыўных мерапрыемствах . Аб ролі ўніверсітэта ў рэгіёне і паспяховай падрыхтоўцы кадраў для рэальнага сектара эканомікі, цесным узаемадзеянні з прадпрыемствамі і арганізацыямі ў рамках рэалізацыі канцэпцыі практыка-арыентаванага навучання, уплыве на медыя-прастору вобласці распавялі сябрам камісіі прадстаўнікі арганізацый - заказчыкаў кадраў.
Пасля чаго камісія наведала карпусы ўніверсітэта, Навукова-тэхналагічны парк, Цэнтр аховы здароўя. Працягнулася праца камісіі ў структурных падраздзяленнях ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, гісторыі, камунікацыі і турызму, давузаўскай падрыхтоўкі і факультэта мастацтваў і дызайну.
Па выніках праверкі экспертная камісія высока ацаніла дасягненні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў адпаведнасці з крытэрамі конкурсу «Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці».
У тэму:
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама якія ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.
Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэраў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія тры гады. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ганараваны Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе, у 2015 годзе ўніверсітэт пацвердзіў званне лаўрэата дадзенага конкурсу.