Спаборніцтвы паўфіналу каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні - Фінал Чэмпіянату паўночнай Еўразіі - адбыліся 1-2 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікалай Ігнаценка і Арсеній Коласаў, студэнт факультэта эканомікі і кіравання Віктар Адынец пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрыя Сцёпіна. У працягу 5 гадзін студэнты вырашылі 5 задач з 13 і ўвайшлі ў лік прызёраў чэмпіянату.
Усяго ў паўфінале Чэмпіянату свету ўдзельнічалі больш за 300 каманд з Расійскай Федэрацыі, Беларусі, краін Балтыі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана і Узбекістана. Лепшы вынік паказала каманда Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая рашыла 11 задач. Сярод пераможцаў і прызёраў - удзельнікі штогадовых Міжнародных вучэбна-трэніровачных збораў па спартыўным праграмаванні Discover Grodno by Moscow Workshops ACM ICPC у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Рэспубліку Беларусь у фінале Чэмпіянату свету па праграмаванні г. Порту (Партугалія) у красавіку 2019 года прадставяць каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Даведачна:
Чэмпіянат свету па праграмаванні з'яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам і праводзіцца больш за 30 гадоў. У ходзе спаборніцтваў камандам з трох чалавек неабходна 5 гадзін вырашыць 13 задач на англійскай мове: распрацаваць аптымальны алгарытм, напісаць код праграмы і праверыць у тэстуе сістэме. Каманды ГрДУ імя Янкі Купалы больш за 10 гадоў заваёўваюць права ўдзелу ў паўфінале Чэмпіянату свету і неаднаразова адзначаны дыпломамі прызёраў.