Спаборніцтвы па вольнай барацьбе сярод мужчынскіх і жаночых каманд у праграме Рэспубліканскай універсіяды прайшлі ў Магілёве 6-8 снежня.
Па выніках спаборніцтваў мужчынская каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 3-е месца сярод 28 каманд універсітэтаў. Жаночая каманда стала 5-ай сярод 18 каманд. Трэнер мужчынскай каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель.
У асабістым заліку ў вагавай катэгорыі 125 кг 1-е месца заваяваў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Віталь Песняк, 2-е месца - выпускнік факультэта фізічнай культуры Аляксандр Гуштын, 3-е месца - студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Арцём Шумскі.
Выпускнік факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Брычак стаў трэцім у вагавай катэгорыі 61 кг. У вагавай катэгорыі 57 кг бронзавым прызёрам стаў студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Арцём Ралевіч.
У катэгорыі 62 кг срэбра заваявала студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Сабіна Цан, бронзу - студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Вераніка Ігнатовіч. Трэцяй у вагавай катэгорыі 59 кг стала студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Дыяна Аўтухова.
- Мужская команда ГрГУ имени Янки Купалы по вольной борьбе
- Золотой, серебряный и бронзовый призеры в весовой категории 125 кг Виталий Песняк, Александр Гуштын и Артём Шумский
- Дмитрий Бричак – бронзовый призер в весовой категории 61 кг (первый справа)
- Артём Ралевич – бронзовый призер в весовой категории 57 кг (второй справа)
- Тренер мужской команды – бронзового призера Республиканской универсиады – старший преподаватель кафедры физического воспитания и спорта Александр Кудель (первый справа)
- Серебряный и бронзовый призеры в категории 62 кг Сабина Цан (первая слева) и Вероника Игнатович (вторая справа)
- Бронзовый призер в категории 59 кг Диана Автухова (первая справа)