Студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Журналістыка" прадставілі праект «NetRoom» на фестывалі «Медыя Класс» і атрымалі дыплом 2 ступені ў намінацыі «Комплексны сацыяльны праект».
Алеся Найдзен і Вольга Пранкевіч прынялі ўдзел у фінале Усерасійскага студэнцкага фестывалю сацыяльных праектаў «Медыя Класс», які прайшоў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры. Студэнткі прадставілі праект па развіцці медыяадукаванасці сярод вучнёўскай моладзі «NetRoom» і атрымалі дыплом 2 ступені ў намінацыі «Комплексны сацыяльны праект».
Для ўдзелу ў фестывалі, арганізатарамі якога выступіла кафедра рэкламы і сувязяў з грамадскасцю МГВК, было пададзена звыш 200 заявак. Журы адабрала 33 работы з ліку заяўленых для ўзнагароджання ў намінацыях «Прынт», «Сацыяльная фатаграфія», «Радыёрэклама», «Відэа-рэклама», «Інтэрнэт-праект» і «Сацыяльны комплексны праект», а таксама ў спецыяльнай намінацыі «Браты нашы меншыя».
Праект, які прадставілі будучыя журналісты з купалаўскага ўніверсітэта, - гэта пяць відэапраграм пад назвай «NetRoom», падрыхтаваных студэнтамі 3 курса ў рамках дысцыпліны «Телерадыёвытворчасць». Мэта праекта заключаецца ў асвятленні праблем і пагроз медыяпрасторы, з якімі могуць сутыкнуцца юныя карыстальнікі сеткі ў пачатку свайго інтэрнэт-шляху. У сваіх праграмах студэнты распавялі пра тое, як распазнаць фэйк, як стварыць надзейны пароль, як пазбегнуць залежнасці ад серыялаў. Асаблівая ўвага нададзена правілам сеткавага этыкету, а таксама розным відам махлярства ў сеткі. Працягласць праграм - 2-3 хвіліны, для нагляднасці ў кожным відэа прысутнічае графіка. А для таго, каб юныя гледачы маглі замацаваць засвоеная матэрыял і праверыць рэшткавыя веды, студэнты распрацавалі гульнявыя тэсты, спасылка на якія з'яўляецца ў канцы кожнага відэа.
Важна адзначыць, што студэнцкі праект запатрабаваны, ён выкарыстоўваецца пры правядзенні школ медыяадукаванасці і адукацыйных курсаў, якія арганізуюць кафедра журналістыкі і Студэнцкі медыяцэнтр. У цяперашні час студэнты працуюць над новымі серыямі праекта «NetRoom».