2018 год увайшоў у гісторыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, як год адкрыццяў, поспехаў, дасягненняў і перамог.
Знакавай падзеяй адыходзячага 2018 года стаў візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з дасягненнямі і перспектывамі развіцця ўніверсітэта, навуковымі даследаваннямі і прыкладнымі распрацоўкамі студэнтаў, а таксама сустрэўся са студэнтамі трох універсітэтаў Гродна.
Прапануем успомніць, якімі важнымі падзеямі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і міжнароднага супрацоўніцтва быў насычаны мінулы год для нашай Alma Mater.
СНЕЖАНЬ
Курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі чэмпіянату па вайсковым рукапашным баі.
11 студзеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.
Тры студэнты купалаўскага ўніверсітэта і навучэнец Тэхналагічнага каледжа ўдастоены прэміі Аляксандра Дубко.
Вучонае званне прафесара прысвоена прафесару кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Генадзію Шушкевічу.
Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны лепшым спартсменам, прафесар універсітэта - лепшым трэнерам Гродзеншчыны па выніках 2017 года.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі залатыя і бронзавыя медалі на чэмпіянаце Беларусі па барацьбе.
18 студзеня старшыня ВАК Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык ў ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэўся з навуковай грамадскасцю горада.
Гродзенскі ўніверсітэт і Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці заключылі дагавор аб супрацоўніцтве.
У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі вялікай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка абрана старшынёй праўлення Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды».
ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшоў у пяцёрку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics.
Упершыню ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Моладзевы савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
ЛЮТЫ
Калектыў ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы за 2017 год.
Прадстаўнікі Гродзенскага ўніверсітэта ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод.
БДУ і ГрДУ імя Янкі Купалы ў сеткавай форме пачалі правядзенне павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў у галіне крэатыўнай адукацыі.
Дыпломы магістра 30 студзеня ўручылі ў купалаўскім універсітэце.
Аспірантам Гродзенскага ўніверсітэта прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2018 год.
Студэнткі купалаўскага ўніверсітэта заваявалі залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі на чэмпіянаце Беларусі па дзюдо.
Першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначаны Алег Раманаў.
Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі занялі прызавыя месцы ў прэстыжным еўрапейскім конкурсе «Food Technologist 2018».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адсвяткаваў 78-годдзе з дня заснавання і 40-годдзе з дня прысваення статусу ўніверсітэта. 22 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў урачысты сход калектыву работнікаў універсітэта.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё аўдыторыі імя рэктара купалаўскага ўніверсітэта з 1973 па 1994 год Аляксандра Васільевіча Бадакова.
У купалаўскім універсітэце ўшаноўвалі лепшых студэнтаў-спартсменаў і іх трэнераў.
Удзельнікі грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» ГрДУ імя Янкі Купалы прэзентавалі новых гістарычных персаналій праекта.
У Гродзенскім універсітэце адкрылі аўдыторыю студэнцкага самакіравання.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў IV Адкрыты Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ўніверсітэта.
САКАВІК
Першаму прарэктару ГрДУ імя Янкі Купалы Алегу Раманаву ўручаны атэстат прафесара.
Праект «Зачетный кадр» стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Праект студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў Гран-пры XI Міжнароднага адкрытага студэнцкага камунікацыйнага форуму «PR-кветка».
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і намеснік дырэктара Гуманітарнага каледжа Юлія Сідаровіч у ліку пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года».
КРАСАВІК
Студэнткі купалаўскага ўніверсітэта - у фінале конкурсу «Міс Беларусь 2018».
У ГрДУ імя Янкі Купалы выбралі лепшы моладзевы праект.
Сустрэча рэктара ўніверсітэта з прадстаўнікамі ўсіх першасных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў і Каардынацыйнага студэнцкага савета прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы – пераможца Рэспубліканскай універсіяды - 2018 па грэка-рымскай барацьбе.
Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала бронзавым прызёрам Рэспубліканскай універсіяды - 2018 па валейболе сярод жаночых каманд.
Рэгіянальны тур ХVIII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній 2018» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Першая рэгіянальная Міжвузаўвская алімпіяда па рускай мове як замежнаму прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
МАЙ
У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцу Рэспубліканскага гражданско-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»
Унікальнае абсталяванне будуць распрацоўваць ў тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі Чэмпіянату Еўропы па спартыўнай барацьбе.
Па эскізах студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы нанеслі дарожную разметку ў Гродне.
Каманда работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на абласной спартакіядзе работнікаў сістэмы адукацыі фізкультурна-спартыўнага клуба «Буравеснік».
Калегі з Гданьскага ўніверсітэта пераймалі вопыт выкладання рускай мовы як замежнай ў выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
«XVIII Міжнародная навуковая канферэнцыя па дыферэнцыяльных раўнаннях «Еругінскія чытанні - 2018» прайшла ГрДУ імя Янкі Купалы.
Курсы павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу "Асновы эўрыстычнага навучання ў ВНУ" прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навукова-тэхнічныя распрацоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы былі прадстаўлены на Нацыянальнай выставе Беларусі ў Душанбэ (Таджыкістан).
У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі куратара года.
Сайт, распрацаваны ў ГрДУ імя Янкі Купалы, стаў уладальнікам інтэрнэт-прэміі «ТІБО 2018».
ЧЭРВЕНЬ
ГрДУ імя Янкі Купалы стаў другім па выніках Рэспубліканскай універсіяды 2017.
У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі Трэці працоўны семестр.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі і запусцілі ўнікальны чат-бот у мэссенджеры Telegram.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ваенную прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь і беларускаму народу.
Рэктарскі баль сабраў лепшых выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Кодэкс гонару афіцэра, развітанне са сцягам універсітэта і ўрачысты вальс: выпуск курсантаў ваеннага факультэта прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Першая Летняя школа медыяадукаванасці «МедыяГід» прайшла ГрДУ імя Янкі Купалы.
Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на Рэспубліканскім турыстычным злёце студэнтаў - 2018.
ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.
ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з універсітэтам у Беластоку
Упершыню адкрытая прэзентацыя міждысцыплінарных праектаў прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У гісторыі магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся самы вялікі выпуск магістраў.
ЛІПЕНЬ
ГрДУ імя Янкі Купалы адзначаны падзякай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
ГрДУ імя Янкі Купалы наведала дэлегацыя Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург).
Загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслаў Максімовіч названы Чалавекам года Гродзеншчыны.
ЖНІВЕНЬ
ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшоў у тройку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics.
У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста адкрылі Базу стажыроўкі кадраў правінцыі Ганьсу КНР.
Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы па спартыўным праграмаванні Discover Grodno by Moscow Workshops ACM ICPC прайшлі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы заваяваў бронзу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных турніраў па дзюдо, самба і грэка-рымскай барацьбе.
У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршылася праца Летняй школы рускай мовы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся сустрэчы першакурснікаў з кіраўніцтвам універсітэта і факультэтаў
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло ўрачыстае «Пасвячэнне ў першакурснікі».
Першакурснікамі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі 2564 чалавекі.
ВЕРАСЕНЬ
Вынікі і задачы:у ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае пачатку навучальнага года.
У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста адкрылі выставу “Малой радзіме прысвячаецца”.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод.
ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў конкурсу на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў арганізацыях Гродзенскай вобласці.
ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі Кітая: з Паўночна-усходнім педагагічным універсітэтам і Цзыліньскім педагагічным універсітэтам.
Срэбра і бронзу заваявалі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на XIII Чэмпіянаце свету па барацьбе сярод студэнтаў у Бразіліі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь сустрэўся з кіраўніцтвам і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне-2018.
Курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь і беларускаму народу.
Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачала працу летняя школа «Невядомая Еўропа: гісторыя, культура і грамадства Беларусі».
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўдастоена прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2017 года.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў Адкрытага Усерасійскага конкурсу студэнцкіх работ у галіне сувязяў з грамадскасцю, рэкламы і медыйных тэхналогій «Хрустальны Апельсін».
Каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца чэмпіянату па ваенным пяцібор'і сярод ваенных факультэтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
VIII Дабрачынны міжнародны форум «Студэнцкія сустрэчы - 2018» сабраў валанцёраў Беларусі і Італіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
«XVII міжнародная канферэнцыя «Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі» прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Іван Эйсмант сустрэўся з кіраўніцтвам і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі пераможцу VII Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь В.М. Карчэўскага.
Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынеслі клятву на вернасць Універсітэту, Радзіме і Народу.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі злёту студэнцкіх атрадаў Беларусі і Расіі «Моладзь будуе саюз».
КАСТРЫЧНІК
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ўдзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Дагавор аб супрацоўніцтве заключылі ГрДУ імя Янкі Купалы і Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Федзьковіча (Украіна).
Распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлены на выставе «Патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Украіны».
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - уладальнікі узнагарод Адкрытага Усерасійскага конкурсу «Хрустальны Апельсін».
XX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Юрыдычная навука і практыка: спадчына, стан і перспектывы развіцця» сабрала ў ГрДУ імя Янкі Купалы навукоўцаў і практыкаў з сямі краін.
VI дабрачынная студэнцкая выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная» прайшла на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі - 2018».
ГрДУ імя Янкі Купалы наведала дэлегацыя Шаньдунскага ўніверсітэта шляхоў камунікацыі.
Дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія наведала ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі свае працы на міжнародным пленэры «Каліш 2018».
Сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў са студэнтамі выпускных курсаў прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
XXIV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці» прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
ЛІСТАПАД
Па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі студэнты трох універсітэтаў Гродна наведалі Палац Незалежнасці
Тэхнапарк ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткаваў наваселле.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін сустрэўся з рэктаратам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
ГрДУ імя Янкі Купалы палепшыў пазіцыі ў рэгіянальным рэйтынгу QS EECA.
У ГрДУ імя Янкі Купалы выбралі Студэнта года - 2018.
Юрыдычнаму факультэту 40 гадоў: урачысты пашыраны сход працоўнага калектыву адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы заваяваў бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы ў Ашхабадзе (Туркменістан).
Alma mater – каханне з першага курса: у ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся XXIII конкурс мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў
Сустрэча студэнтаў трох універсітэтаў прайшла ў Гродне.
Магістрантка ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала золата на Чэмпіянаце свету па самба.
Выпускнікі аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі дыпломы даследчыка.
Дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала ГрДУ імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы ў пяты раз прайшла акцыя бясплатнага добраахвотнага донарства..
Срэбра і бронзу заваяваў студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Дудараў на XXVI першынстве свету па скачках на батуце.
СНЕЖАНЬ
Экспертная камісія па пацвярджэнні звання лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці працавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы 6 снежня 2018 года.
VІI Каложскія чытанні прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
«Профнавігатар» упершыню правёў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы
У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з дэлегацыяй правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі.
ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яднаў замежных студэнтаў з дваццаці ўніверсітэтаў.
У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва моладзевых грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў з Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь».
Узаемадзеянне ўніверсітэтаў па развіцці інавацыйнага бізнес-асяроддзя ў Гродзенскім рэгіёне абмеркавалі на Савеце ВНУ Гродна.
Традыцыйныя пераднавагоднія сустрэчы стартавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы здзейснілі мары выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната