Распрацаваная калектывам маладых навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы высокатэхналагічная спектральная ўстаноўка паспяхова ўведзена ў эксплуатацыю ў Рэспубліцы Казахстан.
Новая распрацоўка фізіка-тэхнічнага факультэта - сучасны аўтаматызаваны спектральны комплекс, створаны па замове навукоўцаў з навуковага цэнтра «Радыяцыйная фізіка матэрыялаў» Акцюбінскага рэгіянальнага ўніверсітэта імя Жубанова, уведзены ў эксплуатацыю на тэрыторыі заказчыка загадчыкам лабараторыі электрафізічных вымярэнняў Артурам Ліцкевічам, які наведаў з рабочым візітам АрДУ ў канцы снежня 2018 года.
Устаноўка прызначана для высокачуллівай рэгістрацыі сверхслабых светлавых патокаў на ўзроўні адзінкавых квантаў і створана на аснове самай сучаснай элементнай базы і распрацаванага аўтарамі арыгінальнага праграмнага забеспячэння.
Экспартна арыентаваны прыбор распрацаваны і выраблены пад кіраўніцтвам дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэя Германа калектывам маладых навукоўцаў фізтэха ў складзе: загадчыка лабараторыі электрафізічных вымярэнняў Артура Ліцкевіча, аспірантаў Вітольда Замана і Аляксандра Ліцкевіча. Арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне распрацоўкі забяспечыла РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» (у статусе навукова-тэхналагічнага парку).
Лабараторыя малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур кафедры агульнай фізікі мае шматгадовы вопыт стварэння навуковага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння. Яе распрацоўкі ў галіне аўтаматызацыі эксперыменту шырока выкарыстоўваюцца ў ГрДУ і ў лабараторыях партнёраў, неаднаразова экспанаваліся на розных выставах і ўдастойваліся ўзнагарод.
Выраблены прыбор з'яўляецца чацвёртай высокатэхналагічнай распрацоўкай, створанай маладым калектывам за апошнія два гады па замове замежных калег. У цяперашні час калектыў працуе над новым праектам, рэалізацыю якога плануецца завяршыць да лета 2019 года. У стратэгічных планах маладых навукоўцаў - стварэнне прадпрыемства ў навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы, які спецыялізуецца на распрацоўцы сучаснага вымяральнага абсталявання і сістэм аўтаматызацыі.