У матэрыялах часопіса адлюстраваны вопыт распрацоўкі і ўкаранення адукацыйных інавацый, прадстаўлены вынікі пошукаў новых адукацыйных рашэнняў выкладчыкамі ўніверсітэта, педагогамі каледжаў і школ горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
Аўтарамі часопіса сталі 22 выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1 выкладчык Лідскага каледжа, 2 педагога школ горада Гродна. Яны падрыхтавалі 13 навукова-метадычных артыкулаў і 6 метадычных распрацовак навучальных заняткаў, якія размешчаны ў раздзеле «Педагагічная майстэрня». Сярод нашых аўтараў - 3 дактары і 13 кандыдатаў навук. Па выніках інавацыйнай адукацыйнай дзейнасці публікацыі прадставілі выкладчыкі 9 факультэтаў універсітэта: давузаўскай падрыхтоўкі, гісторыі, камунікацыі і турызму, матэматыкі і інфарматыкі, педагагічны, псіхалогіі, філалагічны, фізіка-тэхнічны, эканомікі і кіравання, юрыдычны. У артыкулах і метадычных распрацоўках разгледжаны перспектыўныя, прадыктаваныя і запатрабаваныя часам формы, метады і тэхналогіі навучання ў гуманітарнай і прыродазнаўчых абласцях. У публікацыях таксама прадстаўлены вопыт інавацыйнага выкладання і навучання за мяжой.
Актыўнымі аўтарамі часопіса сталі і студэнты універсітэта. Так, у раздзеле «Студэнцкі погляд» можна пазнаёміцца з відэарэфлексіяй студэнтаў-удзельнікаў эўрыстычнага ўрока падатковай пісьменнасці і міждысцыплінарнага турніру «Serendipity: калейдаскоп пачуццяў і ведаў», а таксама з лепшымі працамі студэнтаў, якія прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы «Сучасны выкладчык: які ён?» на Форуме часопіса.
Варта адзначыць, што за два гады з моманту выхаду ў 2016 годзе першага нумара Электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» яго аўтарамі сталі 76 чалавек, з іх - 6 дактароў, 38 кандыдатаў навук, 6 настаўнікаў школ. У пяці нумарах часопіса было апублікавана 57 навукова-метадычных артыкулаў і 17 метадычных распрацовак.
У 2018 годзе часопіс «Універсітэт адукацыйных інавацый» чыталі больш чым у 40 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі, Расіі, Кітаі, Францыі, Казахстане, Украіне, ЗША, Емене, Іраку, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Узбекістане, Малдове , ААЭ, Польшчы, Швецыі, Арменіі, Канадзе.
Рэдакцыйная калегія Электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» дзякуе ўсім аўтарам часопісу за актыўную і плённую працу, за жаданне дзяліцца вынікамі сваіх творчых пошукаў з шырокай чытацкай аўдыторыяй.
Спадзяемся, што знаёмства з думкамі і творчымі напрацоўкамі нашых аўтараў паслужаць штуршком для пошуку новых адукацыйных ідэй і рашэнняў чытачамі часопіса.
Мы адкрытыя для тых, хто шукае сэнсы ў лабірынтах сучаснай адукацыі, хто захоплены сваёй працай, хто гатовы да творчых эксперыментаў і адкрыццяў, хто зацікаўлены весці дыялог з калегамі па прафесіі.