Удзельнікам акцыі неабходна ў дзесяці прапановах прадставіць, якой будзе наша краіна праз дзесяць гадоў.
Свае працы з прыкладаннем ўласнага фота дасылаць на электронную пошту Міністэрства інфармацыіuid@mininform.gov.by з паметкай «Пішам кнігу разам». Вынікам акцыі стане кніга, у якую ўвойдуць найбольш цікавыя працы.
Варта адзначыць, што акцыя праводзіцца ў рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая праходзіць з 6 па 10 лютага. Як распавялі арганізатары, выстава мае важны грамадска-палітычны рэзананс і практычнае значэнне для яе ўдзельнікаў і наведвальнікаў, гуляе важную ролю ва ўмацаванні ўзаемавыгадных міжнародных сувязяў. У праграме выставы - шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі новых кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі.