Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны студэнткам 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Сняжане Галавач і Наталлі Макарэвіч, студэнтцы 3 курса юрыдычнага факультэта Яне Красцінай, студэнтцы 4 курса педагагічнага факультэта Дар'і Швабовіч.
У адпаведнасці з Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.