Гранта ўдастоены першы прарэктар універсітэта Алег Раманаў.
Фінансаванне выдзелена на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс электроннага вучэбна-метадычнага комплексу на англійскай мове, які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь, па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя сусветных цывілізацый» для падрыхтоўкі замежных студэнтаў I ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Міжнароднае права» і «Турызм і гасціннасць», што дазволіць павялічыць канкурэнтаздольнасць айчыннай адукацыі і ўмацаваць яе экспартны патэнцыял.
Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2019 г. прадастаўлены 103 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня. Сродкі выдзелены на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук. Гранты таксама накіраваны на павышэнне якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення новых методык, сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння, падрыхтоўку удзельнікаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. Акрамя таго, падтрымана распрацоўка новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыялогіі, хірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, педыятрыі і алергалогіі. Грашовыя сродкі выдзелены і на стварэнне твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, рэалізацыю наватарскіх праектаў, што будзе спрыяць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый.
Па матэрыялах БЕЛТА і ўлас. інф.