Удзельнікамі канферэнцыі, якая адбылася ў Гісене (Германія), сталі гісторыкі Беларусі і Германіі.
Беларусь на навуковай сустрэчы прадставілі Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН РБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага, Віцебскага, Гродзенскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў.
На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні нямецка-беларускіх адносінаў, катастрофы ХХ стагоддзя ў перспектыве нямецкай і расійскай гістарыяграфіі. Удзельнікі наведалі адкрыццё перасоўнай выставы «Месца знішчэння - Малы Трасцянец» у Кангрэсхале горада Гісена, у якой паказаны трагічныя падзеі нямецкай і беларускай гісторыі.
У выніку плённага абмену думкамі было прынята рашэнне аб стварэнні германа-беларускай камісіі гісторыкаў, якая арганізацыйна будзе аформлена на канферэнцыі ў Мінску ў лютым 2019 г.
Варта адзначыць, што арганізатарамі канферэнцыі сталі Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы і Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ.