Стаць удзельнікамі студыі запрашаюць усіх, хто цікавіцца журналістыкай, рэкламнай дзейнасцю і PR.
Як распавяла начальнік студэнцкага медыя-цэнтра Кіра Блудава-Гой, «Медыя-STARt» - гэта ўнікальная творчая лабараторыя тэлебачання, радыё, прэсы, тэатра і кіно, рэкламы і PR-тэхналогій. Удзельнікі студыі змогуць пазнаёміцца з асновамі журналістыкі, паўдзельнічаць у вытворчасці газетных матэрыялаў, прайсці курс фотомайстэрства, даведацца пра сакрэты інтэрнэт-журналістыкі і скласці свой першы прэс-рэліз.
На заняткі запрашаюць усіх, хто цікавіцца журналістыкай, рэкламнай дзейнасцю, PR, хоча ў будучыні паступаць на адпаведныя спецыяльнасці ва ўніверсітэт. Выкладчыкі студыі дапамогуць падрыхтавацца да ўступных іспытаў ва ўніверсітэце і пазнаёміцца з прафесіяй журналіста.
Заняткі ў студыі юнага журналіста будуць праходзіць па суботах на працягу чатырох месяцаў. Удзельнікаў чакаюць тэарэтычныя лекцыі і семінары, практычныя майстар-класы, трэнінгі, інтэрактыўныя гульні. Для тых, хто не зможа прысутнічаць на занятках, арганізатары школы падрыхтавалі дыстанцыйны курс навучання.
Спікерамі курсаў стануць выкладчыкі і студэнты спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя", а таксама практыкуючыя журналісты, спецыялісты ў сферы рэкламы і сувязяў з грамадскасцю.
Першая сустрэча пройдзе 26 студзеня ў 11.00 па адрасе: Ажэшкі, 22, аўд. 333.
На стартавым занятку дзяцей чакае трэнінг «Як працаваць з голасам», а таксама майстар-клас «Кадр, план, ракурс - сакрэты паспяховай кіна- і відэаздымкі». Завершыцца дзень лекцыяй на тэму «Роля друкаваных СМІ ў жыцці грамадства».
Арганізатарамі студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ВНВА «Студэнцкі медыяцэнтр».