Візіт адбыўся 23 студзеня ў рамках маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады.
Падчас візіту ў Гродна Аляксандр Шумілін пабываў у новым будынку тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы, які з'яўляецца адзіным тэхнапаркам на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Аляксандр Шумілін наведаў навукова-вытворчыя лабараторыі, адміністрацыйныя офісы, канферэнц-зала, Fablab- і каворкінг зоны, а таксама азнаёміўся з ходам рэканструкцыі яшчэ аднаго будынка навукова-тэхналагічнага парку.
Акрамя таго, адбылася сустрэча з рэзідэнтамі тэхнапарку і студэнтамі ўніверсітэта. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь распавёў навучэнцам пра перспектывы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь і ролі моладзі ў гэтай сферы.
Фота http://www.gknt.gov.by