Па выніках некалькіх адборачных этапаў і семінараў 308 купалаўцаў стануць удзельнікамі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якія пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня.
Праца па адборы жадаючых стаць удзельнікам валанцёрскай каманды вядзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачынаючы з красавіка 2018 года. На базе ГрДУ імя Янкі Купалы быў створаны Цэнтр па падрыхтоўцы валанцёраў, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўніверсітэта.
У рамках адборачных тураў хлопцы праходзілі некалькі гутарак, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі» у рамках II Еўрапейскіх гульняў 2019, дзе студэнты змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавяць, з нагоды будучай працы. У студзені сталі вядомыя імёны канчатковага складу групы валанцёраў.
Варта адзначыць, што праца з удзельнікамі Цэнтра па падрыхтоўцы валанцёраў вядзецца пастаянна, студэнты рэгулярна атрымліваюць інфармацыю аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Да сакавіка хлопцы будуць праходзіць падрыхтоўку ў агульных групах, пасля чаго адбудзецца індывідуальная падрыхтоўка, якая будзе ўключаць практычныя заняткі на спартыўных аб'ектах і участках работы.