За перамогу змагаліся 19 каманд Гродзенскай вобласці.
У рамках спартакіяды Лідскі каледж заняў першае месца ў дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе, у склад якога ўвайшлі восем нарматываў: чаўночны бег, даўжыня з месца, падцягванне, падыманне тулава, доўгі бег, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы, нахіл наперад. Хлопцы таксама сталі першымі ў летнім і зімовым мнагабор'і, лёгкаатлетычным абласным і рэспубліканскім кросе. Другое месца каманда заваявала ў спаборніцтве па баскетболе, валейболе і міні-футболе.
На працягу 11 гадоў Лідскі каледж удзельнічае ў абласной спартакіядзе сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і па выніках спартакіяды займае толькі прызавыя месцы.