Цырымонія ўручэння дыпломаў магістра прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лютага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва ўніверсітэта, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў: галоўны рэдактар газеты "Гродзенская праўда" Лілія Навіцкая, дырэктар ТДА «Кансалт» Анжаліка Шостка, кіраўнік філіяла ў Гродне ГУ «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» Юры Вайтукевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Усе яны прадстаўляюць арганізацыі-заказчыкі кадраў, для якіх Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуе спецыялістаў з высокім узроўнем прафесійных кампетэнцый, кваліфікацыі і ведаў, паспяхова прымяняюцца ў практычнай дзейнасці.
Ад асобы рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка выпускнікоў павіншаваў прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко:
– Хачу павіншаваць вас з гэтай падзеяй і падзякаваць за тое, што паўтара года вы былі з намі. На гэтым ваш адукацыйны шлях толькі пачынаецца і я жадаю, каб вы імкнуліся да ведаў усё жыццё! - адзначыў Генадзій Аляксеевіч.
Падчас цырымоніі ганаровыя госці і прарэктары ўніверсітэта Генадзій Гачко, Юрый Белых, Васілій Сянько ўручылі дыпломы 153 выпускнікам магістратуры і пажадалі ім бесперапыннага самаўдасканалення, поспехаў і плённай працы на карысць Гродзеншчыны і Беларусі. Варта адзначыць, што агульны выпуск магістраў 2019 года (разам з летнім выпускам), стане адным з самых вялікіх у гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы: дыпломы аб заканчэнні другой ступені вышэйшай адукацыі будуць уручаны амаль 500 выпускнікам.
Сярод выпускнікоў магістратуры ёсць і тыя, хто ўжо вядзе прафесійную, выкладчыцкую і кіраўнічую дзейнасць. Магістратуру па спецыяльнасці "Журналістыка" у гэтым годзе скончыў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Ён адрасаваў словы падзякі ўніверсітэту, прафесарска-выкладчыцкаму складу і супрацоўнікам ад імя ўсіх выпускнікоў.
– Дзякуючы вам магістранты могуць вызначаць траекторыю свайго самаўдасканалення. Я хачу выказаць словы ўдзячнасці і тым, з кім мы на працягу 1,5 гадоў атрымлівалі веды, бо гэта час вельмі каштоўны для ўсіх, - падкрэсліў Аляксандр Вярсоцкі.