Кнігу «Батальён памяці» ствараюць супрацоўнікі і навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Аснову кнігі складуць эсэ, успаміны, фота і копіі дакументаў сваякоў, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікаў і навучэнцаў каледжа.
Як распавяла дырэктар Гуманітарнага каледжа Наталля Валковіч, ідэя рэалізаваць такі праект паўстала па некалькіх прычынах. Сведак таго часу з кожным годам становіцца ўсё менш, і трэба паспець сабраць звесткі, якія захоўваюцца ў жывой памяці.
– Праца над кнігай - гэта таксама добрая магчымасць зносін, збліжэння родных сэрцаў унукаў і дзядуляў, бабуль. І нарэшце, каб наша моладзь ведала і памятала ппра подзвіг свайго народа. Дзякуючы гэтаму праекту ў нас ужо ёсць станоўчыя вынікі: нашы навучэнцы і супрацоўнікі даведаліся новыя, яшчэ нідзе не апублікаваныя факты пра сваіх сваякоў. Гэта не можа не радаваць, - адзначыла Наталля Аляксандраўна.
У рамках праекта ўжо падрыхтавана 70 публікацый. Усяго плануецца сабраць 75 гісторый.