У рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці «Erasmus +" з 27 студзеня па 2 лютага 2019 году загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун прайшла стажыроўку ў Дзяржаўным універсітэце прыкладных навук у горадзе Ломжа (Польшча).
Галоўнай мэтай візіту стала падрыхтоўка, афармленне і падача конкурснай заяўкі па трэцім кірунку праграмы Erasmus + «Нарошчванне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі», у якой ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца паўнапраўным партнёрам сярод 13 Універсітэтаў кансорцыума (Італіі, Грэцыі, Румыніі, Літвы, Польшчы, Чарнагорыі, Украіны і інш.). Ад Беларусі ў гэтым праекце ўдзельнічае і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
У рамках візіту Наталля Башун пазнаёмілася з арганізацыяй навучальнага і навукова-даследчага працэсу факультэта камп'ютэрных і харчовых навук і Інстытута харчавання. Прадставіла навукова-адукацыйны патэнцыял ГрДУ імя Янкі Купалы і распавяла студэнтам пра магчымасці ўдзелу ў Летняй школе рускай мовы, а таксама іншых летніх школах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Бакі абмеркавалі напрамкі работы на 2019-2020 гады ў рамках Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. Плануецца, што кафедра тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання прыме ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі па харчовых дадатках, якая праводзіцца факультэтам камп'ютарных і харчовых навук.
Нагадаем, што дамова аб Міжнародным супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным універсітэтам прыкладных навук у Ломжы і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы быў падпісаны ў 2017 годзе.